Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МУС абсталявала трывожнымі кнопкамі больш за 300 навучальных устаноў Мінска

Грамадства 18.10.2018 | 15:35
Фота з архіва
Фота з архіва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства ўнутраных спраў абсталявала трывожнай сігналізацыяй больш за 300 навучальных устаноў Мінска. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага турніру сярод непаўналетніх па міні-футболе "Разам да перамогі", якая адбылася сёння на базе адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Лідар" у Мінскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некалькі гадоў таму Дэпартамент аховы МУС пачаў бясплатна аснашчаць навучальныя ўстановы трывожнай сігналізацыяй, браць іх пад ахову. Сёння ў Мінску пры нашай спонсарскай дапамозе трывожныя кнопкі ўстаноўлены больш як у 300 установах адукацыі. У іншых рэгіёнах такіх кнопак размешчана менш, але там мы таксама працуем і адшукваем сродкі для ўстаноўкі сігналізацыі", - расказаў Ігар Шуневіч.

У ліку мер па прадухіленні здарэнняў на тэрыторыі навучальных устаноў - работа МУС з персаналам аховы і строгі кантроль за набыццём, захоўваннем і выкарыстаннем агнястрэльнай зброі ў дзяржаве. "Вядома, мы не застрахаваны ад розных здарэнняў, але наша задача - мінімізаваць рызыкі, над чым мы і працуем", - падкрэсліў міністр.

Звяртаючыся да тэмы спорту, Ігар Шуневіч адзначыў значнасць правядзення спаборніцтваў сярод падлеткаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. На яго думку, чым больш беларускіх дзяцей будзе займацца спортам, тым мацнейшай і магутнейшай будзе краіна. "Мы ў гэтым перакананы і робім усё для таго, каб колькасць спартыўных дзяцей у дзяржаве павялічвалася", - дадаў ён.

Прыкладам таго, як МУС развівае спартыўны рух, з'яўляецца правядзенне рэспубліканскага турніру сярод непаўналетніх па міні-футболе "Разам да перамогі". У спаборніцтве прынялі ўдзел восем каманд: ад кожнай вобласці, а таксама са сталіцы і ад спецыялізаванага ліцэя МУС. У спаборніцтвах удзельнічаюць падлеткі, у адносінах да якіх інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць індывідуальную прафілактычную работу.

Першае месца ў гэтым годзе заняла каманда Гродзенскай вобласці, другое - Віцебскай, трэцяе - Гомельскай. На цырымоніі ўзнагароджання былі адзначаны і дасягненні прадстаўнікоў каманд, якія не занялі прызавых месцаў. У прыватнасці, майку з аўтографам легендарнага Дыега Марадоны з рук Ігара Шуневіча атрымаў ігрок зборнай Магілёўскай вобласці Аляксей Хацкевіч.

Ва ўзнагароджанні пераможцаў прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.