10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках акцыі МУС "За бяспеку - разам" на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" праваахоўнае ведамства аб'яўляе творчы фотаконкурс "Па слядах у Instagram". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба падпісацца на акаўнт МУС @belarus_police. "Штодзённа шукайце ў стужцы профілю тэматычныя пасты з падказкамі. Менавіта яны дапамогуць вам даведацца, якую з міліцэйскіх пляцовак неабходна наведаць. З 10 па 12 ліпеня прыходзьце і рабіце яркія фотаздымкі. Публікуйце фота ў сябе ў Instagram і не забывайце ставіць хэштэг #забяспекуразам. Спасылкі на свае конкурсныя работы прысылайце ў direct нашага афіцыйнага профілю", - сказалі ў МУС.
Штодзень аўтары самых крэатыўных фотаздымкаў будуць станавіцца ўладальнікамі брэндаваных падарункаў.-0-
