Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2024, 14:43

Муравейка: абстаноўка на паўднёвай граніцы Беларусі складаная, аднак прымаюцца ўсе магчымыя меры для кантролю за сітуацыяй

Павел Муравейка. Фота Мінабароны
Павел Муравейка. Фота Мінабароны
29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка на паўднёвай граніцы Беларусі складаная, аднак сёння прымаюцца ўсе магчымыя меры для кантролю за сітуацыяй, гаворыцца ў каментарыі начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Паўла Муравейкі, размешчаным у тэлеграм-канале Мінабароны.
 
"Абстаноўка на нашай паўднёвай граніцы даволі складаная. І яна мяняецца кожны дзень, прычым мяняецца не ў лепшы бок. У нас 1084 кіламетры дзяржаўнай граніцы з Украінай. Літаральна ў апошнія тыдні мы назіраем пакуль нічым не абгрунтаваную і пакуль незразумелую нам актыўнасць паблізу нашых граніц з боку Украіны", - расказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Павел Муравейка.

Як ён адзначыў, у населены пункт Оўруч на Ровенска-Жытомірскім напрамку прыбылі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння 1-й прэзідэнцкай брыгады.

"Спецназ паблізу дзяржаўнай граніцы заўсёды насцярожвае. І гэта тыя аб'екты, якія фарміруюць рэальныя выклікі, якія здольны насыціць нашу тэрыторыю дыверсійна-разведвальнымі групамі, здольны праводзіць правакацыі. Акрамя таго, мы бачым перамяшчэнне войскаў, перыядычныя палёты беспілотнікаў тыпу "Байрактар" паблізу дзяржаўнай граніцы. Мы сутыкаемся з правакацыямі па дзеяннях беспілотнай авіяцыі на тактычным узроўні, якая парушае нашу дзяржаўную граніцу. Мы бачым, што адбываецца мініраванне і нарошчванне інжынерных загарод", - адзначыў Павел Муравейка.
 
Ён падкрэсліў, што "мы вымушаны перамяшчаць туды нашы падраздзяленні, уступаць ва ўзаемадзеянне з органамі пагранічнай службы, нарошчваць асобныя напрамкі і рыхтавацца да прыкрыцця, а таксама перамяшчаць туда артылерыю для таго, каб своечасова быць здольнымі адрэагаваць".
 
Павел Муравейка адзначыў, што абстаноўка на паўднёвых рубяжах няпростая.
 
"Я скажу, што сітуацыя няпростая. Калі пакуль відавочных правакацый, моцных, рэзанансных, не адбылося, то гэта толькі дзякуючы той разважлівасці, якая ёсць на ўсіх узроўнях камунікацыі і ўзаемадзеяння. Гэта і палітычныя дасягненні, гэта і пагранічнае ўзаемадзеянне, і дзеянні нашых падраздзяленняў, у тым ліку паблізу граніцы. Але рэальныя выклікі, умовы для таго, каб ажыццявіць нейкія маніпуляцыі, сёння выразна праглядаюцца. Мы гэта бачым, і мы трымаем руку на пульсе", - дадаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі