Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 жніўня 2025, 12:27

МПЗ: работнікі падатковых органаў не запытваюць па тэлефоне персанальныя даныя

Фота з архіва
Фота з архіва
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі падатковых органаў не запытваюць па тэлефоне персанальныя даныя або інфармацыю аб банкаўскім рахунку. Аб гэтым нагадалі ў Міністэрстве па падатках і зборах, паведамляе БЕЛТА.

Таксама супрацоўнікі падатковай інспекцыі не прысылаюць кодаў і спасылак, не звоняць праз інтэрнэт-месенджары. "Так робяць махляры", - падкрэслілі ў МПЗ.

"Будзьце ўважлівымі пры размове з незнаёмымі людзьмі, і якой бы пераканаўчай ні здавалася размова, спыніце яе", - заклікалі ў ведамстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі