Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах нагадвае індывідуальным прадпрымальнікам аб неабходнасці своечасовага атрымання электроннага лічбавага подпісу да надыходу чарговага справаздачнага перыяду, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.
У адпаведнасці з Падатковым кодэксам індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны прадстаўляць у падатковыя органы падатковыя дэкларацыі (разлікі) у выглядзе электроннага дакумента, падпісанага ЭЛП.
У Беларусі выданне і прадаўжэнне сертыфікатаў ЭЛП ажыццяўляюць 12 рэгістрацыйных цэнтраў, пункты аказання паслуг якіх размешчаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Інфармацыя аб адрасах, рэжыме работы, а таксама аб спосабах папярэдняга запісу размешчана на партале НЦЭП ва ўкладцы "ДзяржСКАК/ Карысная інфармацыя/ Адрасы рэгістрацыйных цэнтраў" (https://nces.by/pki/info/contacts/).
Для зручнасці плацельшчыкаў у многіх рэгістрацыйных цэнтрах цяпер выданне і прадаўжэнне сертыфікатаў ЭЛП магчыма як па папярэднім запісе, так і пры наведванні пунктаў па жывой чарзе. У рэгістрацыйных пунктах РУП "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах" прадоўжаны рабочы час і павялічана колькасць аператараў.
Пры наяўнасці біяметрычнага пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карткі (ID-карткі) індывідуальны прадпрымальнік мае магчымасць працаваць у асабістым кабінеце плацельшчыка і накіроўваць розныя электронныя дакументы, у тым ліку падаваць падатковыя дэкларацыі.-0-