ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 16:31

МПА СНД заявіла аб недапушчальнасці перагляду вынікаў Нюрнбергскага трыбунала

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжпарламенцкая асамблея краін СНД заявіла аб недапушчальнасці перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, замацаваных у рашэннях Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу. Аб гэтым гаворыцца ў звароце Савета МПА СНД да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе асамблеі.

Тэкст звароту размешчаны на сайце МПА СНД. Дакумент падпісалі кіраўнікі парламентаў дзевяці дзяржаў: Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. "Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў - удзельніц СНД заяўляе аб недапушчальнасці наўмыснага, мэтанакіраванага скажэння прычын і ходу Другой сусветнай вайны, перагляду яе вынікаў, замацаваных у рашэннях Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу, і асуджае спробы гераізацыі фашызму і яго памагатых. Перамога была дасягнута агульнымі намаганнямі многіх краін, якія аб'ядналіся для барацьбы з агрэсарам, і народы СССР, яго узброеныя сілы адыгралі вырашальную ролю ў разгроме нацызму", - гаворыцца ў звароце.

Савет МПА СНД звяртаецца да парламентаў і ўрадаў краін Садружнасці, да міжнародных арганізацый з заклікам супрацьстаяць рэабілітацыі нацысцкай ідэалогіі, праявам агрэсіўнага нацыяналізму і падтрымаць ініцыятыву аб прызнанні Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне сусветнай спадчынай чалавецтва, а помнікаў змагарам з нацызмам ва ўсіх краінах - сусветным мемарыялам чалавецтва. "Мы пацвярджаем, што краіны Садружнасці верныя прынцыпам дэмакратыі, захаванню правоў чалавека і вяршэнства закону, умацаванню стабільнасці ў міждзяржаўных адносінах і выступаюць за адкрыты міжнародны дыялог для падтрымання міру, працвітання і бяспекі народаў", - адзначаецца ў звароце.

У МПА СНД падкрэслілі, што Вялікая Перамога навечна ўпісана ў гісторыю ўсяго свету. "Народы нашых краін праявілі нязломную стойкасць, небывалую сілу духу, высакароднасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу суседзям у вызваленні ад нацысцкай чумы, - сказана ў звароце. - Мы высока цэнім мужнасць народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі, усіх, хто супрацьстаяў нацызму і ўнёс свой уклад у дасягненне агульнай Перамогі".

У СНД 2020-ы аб'яўлены Годам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі