Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2024, 09:01

Моцныя ліўні, навальніцы і да +36 чакаецца сёння ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 17 ліпеня чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні і да 36 градусаў спёкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сёння ўдзень па ўсходзе краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі 35-36 градусаў вышэй за нуль.

У Мінску раніцай чакаецца навальніца, месцамі пройдуць моцныя ліўні. Удзень максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30 градусаў, вецер заходні, 4-9 м/с.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі