2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя дажджы, навальніцы і да плюс 31 градуса будзе сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, на заходнія раёны распаўсюдзіцца халаднаватая паветраная маса. Днём чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай у многіх раёнах, а днём месцамі па рэспубліцы прагназуюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі па краіне моцны парывісты. Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад плюс 20 градусаў па захадзе да плюс 31 градуса па паўднёвым усходзе краіны.-0-