Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя дажджы чакаюцца 3 кастрычніка месцамі па паўночным захадзе Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна. Уначы па захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, удзень месцамі па паўночным захадзе - моцныя дажджы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень усходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, максімальная ўдзень - плюс 9-15 градусаў, па паўднёвым усходзе - плюс 16-21 градус.-0-