2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны вецер і месцамі мокры снег чакаецца ў Беларусі 3 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У гэты дзень у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
Ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, па паўночным усходзе месцамі прагназуюцца мокры снег, дождж. Сёння ў многіх раёнах ападкі ў выглядзе дажджу, а па паўночным усходзе з мокрым снегам.
Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вар'іравацца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Максімальная днём складзе ад 2 да 8 градусаў цяпла.-0-