Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2021, 11:54

Моцны снег і мяцеліца чакаюцца ў Беларусі 11 лютага

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны снег і мяцеліца чакаюцца ў Беларусі 11 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міпрыроды.

У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Днём па паўднёвым усходзе рэспублікі чакаецца снег, часам моцны, мяцеліца, на дарогах будуць снежныя заносы. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, днём па паўднёвым усходзе - парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 8 да мінус 14 градусаў. Ноччу па паўночнай палавіне краіны чакаецца 15-20 градусаў марозу.

Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах і аб'явілі на 11 лютага аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з моцным снегам, мяцеліцай і снежнымі заносамі на дарогах па паўднёвым усходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі