4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы тэрыторыі Беларусі 4 лістапада прагназуецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі 21-24 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозу, сёння будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай у многіх раёнах, днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу, снегу.
Раніцай у асобных раёнах - слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні моцны парывісты.
Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 1 градуса па паўночным усходзе да плюс 9 градусаў па паўднёвым захадзе.-0-