Арсеній Васько
Арсеній Васько ўсе свае ідэі накіроўвае на развіццё малой радзімы - аграгарадка Лошніца, што ў Барысаўскім раёне. Адна з іх - вырошчванне фундуку. Цяпер на яго плантацыі расце 4 тыс. дрэў гэтай культуры. Даведаліся ў беларуса пра асаблівасці вырошчвання арэху ў нашых шыротах, а таксама пра мару бацькі, які выхоўвае сыноў-спартсменаў.
Арсеній Васько і сам у мінулым спартсмен. Пасля заканчэння Мінскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву ён нават і не думаў, што некалі звяжа сваё жыццё з будаўнічай галіной, а тым больш фермерствам. Але лёсам наканавана было іншае, аб чым наш субяседнік зусім не шкадуе.

Для пачатку заняўся будаўнічым бізнесам. Затым з'явілася ідэя - стварыць уласную ферму і заняцца вырошчваем фундуку. Перш за ўсё Арсень вывучаў асаблівасці вырошчвання культуры, наведваў семінары, пераймаў вопыт у замежных калег, кансультаваўся з іншымі фермерамі. У дадатак завочна скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Набыты вопыт і веды бізнесмен у хуткім часе прымяніў на практыцы.

У планах Арсенія - пастаянна пашырацца ў выбраным напрамку, каб ствараць рабочыя месцы для людзей. Прыцягнуць і задзейнічаць моладзь, якую зацікавіць сельскагаспадарчая галіна і ўзнікне жаданне ў далейшым звязаць сваё жыццё з фермерствам або аграноміяй.

"У цэнтры Лошніцы ёсць вялікі ўчастак зямлі, на якім хачу пабудаваць палац спорту. Калі ўсё атрымаецца ажыццявіць, то дзецям не давядзецца ездзіць на трэніроўкі ў горад. Наадварот, да нас будуць прыязджаць і дзівіцца, што і ў вёсцы можна стаць чэмпіёнам", - адзначае фермер.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту

"Культура, у прынцыпе, непатрабавальная і ад веснавых замаразкаў наогул не пацярпела. У той час як ягады, фруктовыя і пладовыя пасадкі пацярпелі нават у Брэсцкай вобласці. Нашы ж 4 тыс. дрэў прыжыліся ўсе на 100 працэнтаў - ніводнае не загінула, - з усмешкай заўважае субяседнік. - Пяць гадоў фундук павінен сам рыхтаваць сабе глебу, шукаць пажыўныя рэчывы і дадатковыя рэсурсы. Ён паводзіць сябе, як патрабавальны чалавек: варта адзін раз падкарміць - будзе хацець угнаенняў заўсёды".

У планах Арсенія - пастаянна пашырацца ў выбраным напрамку, каб ствараць рабочыя месцы для людзей. Прыцягнуць і задзейнічаць моладзь, якую зацікавіць сельскагаспадарчая галіна і ўзнікне жаданне ў далейшым звязаць сваё жыццё з фермерствам або аграноміяй.

Праўда, пра спорт ён таксама не забывае. Вялікі гонар для Арсенія Васько - яго сыны, якія звязалі сваё жыццё з грэка-рымскай барацьбой. Ён сочыць за кожным іх выступленнем і па-бацькоўску радуецца заваяваным узнагародам. Нават узвёў у гонар чэмпіёнаў асобны трафейны домік, у якім сцены ўпрыгожаны іх медалямі і кубкамі.

Атрыманыя ад будаўнічага бізнесу сродкі ён укладвае не толькі ў развіццё фермы, але і ў добраўпарадкаванне роднага аграгарадка. Арсеній мае намер рэалізаваць у родным краі яшчэ адну грандыёзную мару.
"У цэнтры Лошніцы ёсць вялікі ўчастак зямлі, на якім хачу пабудаваць палац спорту. Калі ўсё атрымаецца ажыццявіць, то дзецям не давядзецца ездзіць на трэніроўкі ў горад. Наадварот, да нас будуць прыязджаць і дзівіцца, што і ў вёсцы можна стаць чэмпіёнам", - адзначае фермер.

Арсеній Васько - герой нашага праекта "Беларусы ў кадры". Даведаліся ў яго пра нюансы вырошчвання фундуку ў нашых шыротах. Пагаварылі аб падрыхтоўцы юных спартсменаў і выхаванні падрастаючага пакалення.