Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2021, 09:35

Моцная сацпалітыка стала залогам таго, што большасць беларусаў не падтрымала мяцеж - меркаванне

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Менавіта моцная сацыяльная палітыка стала залогам таго, што большасць беларускага насельніцтва не падтрымала мяцеж. Такім меркаваннем з газетай "СБ. Беларусь сегодня" падзялілася ўдзельніца VI Усебеларускага народнага сходу старшыня праўлення Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава, паведамляе БЕЛТА.

"У латвійскіх тэлевізійных і радыёэфірах я не раз паўтарала, што мы ганарымся дасягненнямі Беларусі як адзінай сацыяльна-эканамічнай сістэмы, у цэнтры якой стаіць чалавек! Яго здароўе, адукацыя, працаўладкаванне, рост дабрабыту і якасць жыцця. Мяне заўсёды ўражваюць вашы цудоўныя натуральныя прадукты харчавання. У вас добра развіты медыцына і адукацыя, на высокім узроўні інфармацыйныя тэхналогіі. Вы захавалі прамысловыя прадпрыемствы, што служыць базай для развіцця эканомікі, - адзначыла Алена Лазарава. - Калі ў мяне ў Латвіі пытаюцца, чаму ў Беларусі правалілася спроба звяржэння ўлады, я адказваю: менавіта моцная сацыяльная палітыка стала залогам таго, што большасць беларускага насельніцтва не падтрымала і ніколі не падтрымае мяцеж".

Паводле слоў старшыні праўлення, у Саюз беларусаў Латвіі ўваходзіць больш за тысячу чалавек. Гэта 15 грамадскіх арганізацый у розных гарадах, якія знаёмяць жыхароў Латвіі з багатай культурна-гістарычнай спадчынай беларусаў, народнай творчасцю і традыцыямі.

"У Латвіі нас ведаюць і паважаюць. У нас каля 50 гарадоў-пабрацімаў, абедзве дзяржавы маюць выдатныя транзітныя магчымасці, вялікая колькасць грузаў па чыгунцы ідзе з Беларусі ў Латвію, у латвійскія парты. Хачу пажадаць беларускаму народу развівацца і ісці наперад. Лозунг Усебеларускага народнага сходу "Адзінства. Развіццё. Незалежнасць" - той шлях, якім ідзе Беларусь. Без адзінства грамадству будзе складана развівацца, а без развіцця немагчыма захаваць незалежнасць", - рэзюмавала Алена Лазарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі