Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2021, 18:12

"Моцна кашляў і задыхаўся" - пагранічнікі расказалі падрабязнасці пра знойдзенага каля граніцы чалавека

4 жніўня, Воранава /Кар. БЕЛТА/. Знойдзены каля беларуска-літоўскай граніцы мужчына моцна кашляў, задыхаўся і выразных адказаў даць не мог. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік пагранічнай заставы "Беняконі" Максім Хвалько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інфармацыя аб невядомым паступіла на пагранічную заставу 3 жніўня каля 22.00. Мясцовы жыхар расказаў, што чалавек рухаецца ў раёне населенага пункта Ёткішкі ў бок населенага пункта Вараноўка.

"Для праверкі інфармацыі я разам з нарадам накіраваўся ў гэтым напрамку. Каля 23.00 за 150 м ад дарогі ў полі знайшлі чалавека. Ён знаходзіўся ў напаўляжачым стане. На пытанні, хто вы такі і што вы тут робіце, выразных адказаў не атрымаў. Мужчына моцна кашляў і задыхаўся", - расказаў Максім Хвалько.

Стан мужчыны пагаршаўся. Ён зваліўся набок. Пагранічнікі спрабавалі аказаць яму першую дапамогу, а таксама выклікалі хуткую, паколькі пульс не намацоўваўся. Медыкі прыбылі на працягу 10 мінут. Яны канстатавалі смерць мужчыны.

Цяпер праводзяцца неабходныя мерапрыемствы па высвятленні ўсіх абставін інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі