Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь павінна ўспрыняць дух пакалення пераможцаў, усвядоміць уклад Беларусі ў Вялкую Перамогу і яе значнасць на міжнароднай арэне. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч у час урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Наталлі Пяткевіч, сама ідэя правядзення такой цырымоніі абсалютна правільная, бо атрыманне пашпарта - гэта значная падзея, якая не павінна праходзіць звычайна. "Асабліва ў бягучым годзе гэта цырымонія набывае асаблівы сэнс. Па-першае, яна праходзіць напярэдадні Дня Канстытуцыі, а гэта асабліва важна, таму што наша Канстытуцыя прымаецца на рэферэндуме - гэта ўсенародна адобраны дакумент. А па-другое, моладзь атрымлівае пашпарты ў юбілейны год 80-годдзя Вялікай Перамогі", - падкрэсліла спікер.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнула ўвагу на значэнне Музея Вялікай Айчыннай вайны як месца правядзення цырымоніі. "14 гадоў - гэта ўжо дарослы ўзрост, але вельмі важна з самага пачатку закладваць асновы, каб моладзь усведамляла: яны становяцца паўнацэннымі грамадзянамі, атрымліваюць правы, але самае галоўнае - пачынаюць несці адказнасць за лёс сваёй краіны", - падкрэсліла Наталля Пяткевіч.

Яна таксама адзначыла, што важна захаваць пераемнасць пакаленняў, каб моладзь усведамляла ўклад Беларусі ў Вялікую Перамогу і яе значнасць у сусветнай супольнасці. "На жаль, з кожным пакаленнем успаміны адыходзяць. І дзякуй богу, што новае пакаленне ведае аб гэтым толькі з фільмаў. Але нам важна захаваць дух вялікага ўкладу нашай краіны, каб моладзь разумела: Беларусь, можа, і невялікая па памеры, але вялікая з-за таго ўкладу, які яна ўносіла і прадаўжае ўносіць", - рэзюмавала Наталля Пяткевіч.-0-
Фота Яна Гарбанюка