Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Моладзь Беларусі і Аўстрыі аб'яднае дыскусійная пляцоўка ў Вене

Грамадства 04.11.2019 | 10:30
Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міжнародны інстытут міру правядуць 5 лістапада ў Вене круглы стол па пытаннях развіцця двухбаковых адносін у кантэксце "Беларусь - Аўстрыя", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун.

"Дыскусійная пляцоўка аб'яднае маладых экспертаў з Беларусі і Аўстрыі. Мы плануем абмеркаваць шэраг пытанняў, якія датычацца двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі, у тым ліку ў частцы эканамічнай бяспекі, маладзёжнай палітыкі. Разлічваем на дыялог у пытаннях развіцця далейшых прыярытэтных напрамкаў партнёрства моладзі Беларусі і Еўрапейскага саюза", - адзначыў Алег Дзікун.

Ён сказаў, што ў ліпені гэтага года БРСМ прымаў у сябе моладзь з Аўстрыі. Ужо тады абмяркоўваліся магчымасці ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных праектаў. Круглы стол у Вене стане чарговым крокам на шляху да супрацоўніцтва паміж беларускай і аўстрыйскай моладдзю.

"Кругламу сталу будзе папярэднічаць адкрытая дыскусія з удзелам прадстаўнікоў экспертнай супольнасці Беларусі для аўстрыйскіх сродкаў масавай інфармацыі. Мэта гэтых двух мерапрыемстваў - пашырэнне станоўчага іміджу краіны за мяжой і ў цэлым, нацыянальных інтарэсаў, стварэнне спрыяльнага мікраклімату для развіцця двухбаковых адносін на канале міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва. Гэта і многае іншае з'яўляецца асноватворнымі задачамі БРСМ пры рэалізацыі свайго міжнароднага парадку дня", - дадаў Алег Дзікун.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.