16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі 17 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы па паўночным захадзе магчымы мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, а ўдзень з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, а пры праясненнях - 0 - мінус 2 градусы. Удзень чакаецца плюс 8-14 градусаў.-0-