27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і начныя замаразкі да мінус 5 чакаюцца ў Беларусі 28 лістапада. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е. Уначы месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, удзень у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 4-9 м/с, удзень месцамі па захадзе парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, па ўсходзе да 5 градусаў марозу. Удзень слупок тэрмометра будзе ў межах 0-6 градусаў вышэй за нуль.-0-