Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі на выхадных

Грамадства 06.12.2018 | 14:33
Фота з архіва
Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег, туман, галалёдзіца і да 6 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі на выхадных, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У сярэдзіне бягучага тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшылася, быў невялікі мароз. Але ў бліжэйшыя выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць у асноўным вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца няўстойлівае надвор'е, выпадуць ападкі", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 7 снежня, уначы ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі пераважна будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а раніцай і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу. Уначы па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, раніцай і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, удзень будзе пераходзіць у дождж). У асобных раёнах магчымы галалёд, на дарогах галалёдзіца, месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па Магілёўскай і Гомельскай абласцях пры праясненнях панізіцца да мінус 10. Удзень будзе ад мінус 5 па ўсходзе да плюс 4 па захадзе краіны.

У суботу, 8 снежня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, пераважна па захадзе з дажджом). Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў марозу, па захадзе краіны - ад мінус 1 да плюс 1. Удзень будзе ад мінус 4 па ўсходзе да плюс 6 па захадзе Беларусі.

У нядзелю, 9 снежня, уначы захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, удзень умовы надвор'я будзе вызначаць вільготная паветраная маса атлантычнага паходжання. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - ад мінус 2 да плюс 4.

У панядзелак, 10 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны будзе плюс 4-5.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.