Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 снежня 2018, 12:19

Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 11 снежня

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег, туман, галалёдзіца і да 3 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 11 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень у некаторых раёнах пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі