
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і да 12 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 7 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах краіны прагназуецца кароткачасовы мокры снег. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер уначы чакаецца паўночна-заходні, удзень - з пераходам на паўночна-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў марозу, пры праясненнях - ад 8 да 12 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.-0-