Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2025, 12:41

Мокры снег, дождж, туман. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 27 лістапада

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 27 лістапада на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег, снег), ноччу- умераныя, днём - невялікія. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважна воблачнае надвор'е. У асобных раёнах магчымы туман, у начны і ранішні час месцамі чакаецца галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах - галалёдзіца. Вецер ноччу прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы да ўмеранага, днём паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 градуса ў паўночна-заходніх і заходніх раёнах да плюс 9 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі