Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

МНС зацвердзіла патрабаванні да перыядычных ацэнак бяспекі даследчых ядзерных установак

Грамадства 20.08.2019 | 15:13

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зацвердзіла патрабаванні да парадку правядзення перыядычных ацэнак бяспекі даследчых ядзерных установак. Адпаведная пастанова МНС ад 4 ліпеня 2019 года нумар 44 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Вынікі перыядычных ацэнак выкарыстоўваюцца для распрацоўкі мерапрыемстваў, якія забяспечваюць бяспеку даследчых ядзерных установак да наступнай ацэнкі або да заканчэння тэрміну эксплуатацыі установак.

Ацэнка павінна выконвацца ў адпаведнасці з праграмай, распрацаванай і зацверджанай эксплуатуючай арганізацыяй, з перыядычнасцю адзін раз у 10 гадоў. Пры гэтым за пачатак дзесяцігадовага перыяду прымаецца дата выдачы спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на эксплуатацыю даследчай ядзернай устаноўкі. Праграма выканання перыядычнай ацэнкі бяспекі павінна быць прадстаўлена на разгляд у Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).