Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2020, 12:36

МНС зацвердзіла нормы і правілы бяспекі пры ўводзе АЭС у эксплуатацыю

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны нормы і правілы па арганізацыі ядзернай і радыяцыйнай бяспекі "Агульныя палажэнні забеспячэння бяспекі атамных электрастанцый". Адпаведная пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 13 красавіка 2020 года нумар 15 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, вызначана, што блок АЭС павінен уводзіцца ў эксплуатацыю з улікам патрабаванняў зацверджаных агульных палажэнняў і іншых нарматыўных прававых актаў. У праекце АЭС павінны ўстанаўлівацца і абгрунтоўвацца, а ў справаздачы па абгрунтаванні бяспекі станцыі прадстаўляцца патрабаванні да паслядоўнасці і аб'ёму работ, што выконваюцца на этапах перадпускавых наладачных работ, фізічнага і энергетычнага пускаў, доследна-прамысловай эксплуатацыі. Павінна быць распрацавана праграма ўводу ў эксплуатацыю блока АЭС.

Для сістэм і элементаў, важных для бяспекі, да пачатку фізпуску павінны быць гатовы і правераны абсталяванне і ўстройствы.

Перадпускавыя наладачныя работы, фізічны і энергетычны пускі, доследна-прамысловая эксплуатацыя павінны пацвердзіць, што атамная станцыя ў цэлым, а таксама сістэмы і элементы, важныя для бяспекі, выкананы і функцыянуюць у адпаведнасці з праектам АЭС, выяўленыя недахопы ліквідаваны. У дакументах, якія рэгламентуюць гэтыя этапы, павінны быць змешчаны пералікі ядзерна небяспечных работ і мер па прадухіленні ядзернай аварыі.

Блок АЭС, які ўводзіцца ў эксплуатацыю, павінен быць ізаляваны ад іншых блокаў АЭС і ад участкаў, дзе прадаўжаюцца работы па будаўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі