Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2021, 18:03

МНС узнагародзіла пераможцаў конкурсу для журналістаў

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў бяспекі жыццядзейнасці за 2020 год узнагародзілі сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прызамі за першае месца ў намінацыі "За аператыўнасць і аб'ектыўнасць" адзначаны: намеснік галоўнага рэдактара - рэдактар аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі Галоўнай рэдакцыі інфармацыі БЕЛТА Святлана Сухарко і праграма "Міншчына" тэлеканала СТБ. Пераможцамі сярод праектаў сталі "Жыццё без небяспекі" газеты "7 дней" і "Гонар за Беларусь" газеты "СБ. Беларусь сегодня".

Лепшымі аўтарамі прызнаны Ілья Цвяткоў - "Навіны рэгіёна" тэлеканала "Беларусь 1" і карэспандэнт часопіса "Служба выратавання" Алеся Дзенісенка. У намінацыі "Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва" першае месца ў загадчыцы аддзела крымінальных навін АТН тэлеканала "Беларусь 1" Віялеты Сакаловіч і праграмы "Наша раніца" тэлеканала АНТ.

Цырымонія прайшла ў Рэспубліканскім адукацыйным цэнтры бяспекі МНС. Падарункі пераможцам уручыў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі.

"Мы рады з вамі супрацоўнічаць. Вялікі дзякуй за вашу дзейнасць", - сказаў пераможцам конкурсу Вадзім Сіняўскі.

Паводле яго слоў, вельмі цікавы напрамак у прафілактыцы надзвычайных сітуацый - адукацыйныя цэнтры бяспекі. "Іх у нас у краіне функцыянуе 10. Тут навучаецца значная колькасць дзяцей. Даволі ўнікальны вопыт і ў міжнародным плане. Усе спецыялісты, якія прыязджаюць з розных краін, адзначаюць практыка-арыентаваны падыход у навучанні, у тым ліку мадэляванне тых ці іншых надзвычайных сітуацый, у атрыманні ведаў, як сябе засцерагчы ад надзвычайных сітуацый. Вопыт вельмі сур'ёзны. Мы плануем і далей развіваць гэты напрамак. Стаіць задача, каб у кожным раёне такія цэнтры былі створаны ў першую чаргу для навучання дзяцей элементарным правілам паводзін на вадзе, лёдзе, у лесе, пры землетрасеннях", - адзначыў міністр.-0-

Фота МНС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі