ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 кастрычніка 2021
Мінск Малавоблачна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 жніўня 2021, 16:30

МНС правядзе 1-10 верасня акцыю "Адзіны дзень бяспекі"

Фота з архіва
Фота з архіва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пройдзе акцыя "Адзіны дзень бяспекі" з 1 па 10 верасня, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

Намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, будзе праводзіцца адукацыйна-выхаваўчая работа і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

"У рамках Адзінага дня бяспекі 1 верасня будзе праведзена праверка апавяшчэння насельніцтва шляхам размяшчэння ў эфіры FM-радыёстанцый моўных паведамленняў, перахопу ТБ-вяшчання з выкарыстаннем бягучага радка, а таксама рассылкі SMS-паведамленняў", - расказалі ў ведамстве.

На працягу ўсёй акцыі будуць праводзіцца навучальныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама ўдзельнікаў будуць навучаць правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі