Фота з архіва
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб змяненні закона "Аб перавозцы небяспечных грузаў", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Карэкціроўкі ўносяцца з улікам практыкі прымянення, а таксама ў мэтах далейшага ўдасканалення заканадаўства. Прапануецца дапоўніць нарматыўны прававы акт новымі тэрмінамі і іх азначэннямі (напрыклад, грузаадпраўшчык, грузаатрымальнік, грузы павышанай небяспекі, арганізацыя работ па забеспячэнні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў, перавозчык, здарэнне).
У праекце канкрэтызавана сфера дзеяння закона, удакладнены функцыі ўсіх удзельнікаў перавозкі небяспечных грузаў, а таксама кола суб'ектаў перавозкі небяспечных грузаў, дапоўнены паўнамоцтвы Савета Міністраў.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 21 красавіка па 1 мая.-0-