Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2024, 11:08

МНС пра ўраган 13-14 ліпеня: адноўлена амаль 7,4 тыс. дахаў жылых дамоў

Фота з архіва
Фота з архіва
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На раніцу 30 ліпеня адноўлена амаль 7,4 тыс. дахаў жылых дамоў, пацярпелых ад непагоды 13-14 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Паводле ўдакладненых даных, з-за навальнічнага фронту з парывамі ветру да 29 м/с, які прайшоў у 43 раёнах Беларусі, пацярпелі 2654 населеныя пункты. З іх у Брэсцкай вобласці пацярпелі 33 населеныя пункты, Гомельскай - 2272, Гродзенскай - 54, Магілёўскай - 295.

Былі пашкоджаны дахі 8043 жылых дамоў, з іх 7356 цяпер адноўлены. Непагода таксама пашкодзіла 538 аб'ектаў сацкультбыту (495 адноўлены), 2402 сельскагаспадарчыя будынкі (860 адноўлены), 17 вытворчых будынкаў (12 адноўлены) і 328 гаспадарчых пабудоў (100 адноўлены).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі