Фота з архіва
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перабоі электразабеспячэння і падтапленні розных пабудоў - фактары небяспекі, якія ўзнікаюць з-за моцных ліўняў і навальніц. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў МНС.
У ведамстве адзначылі, што навальніцы, якія назіраюцца месцамі па паўднёвым усходзе, распаўсюдзяцца сёння на цэнтральныя і ўсходнія раёны краіны. Месцамі пры навальніцах чакаюцца моцныя ліўні. Навальнічная абстаноўка захаваецца да 11.00.
У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. У МНС папярэдзілі аб магчымасці перабояў або адключэння энергазабеспячэння, павелічэння колькасці ДТЗ, падтаплення асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў і аўтадарог мясцовага значэння. Таксама ёсць верагоднасць узнікнення прыродных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках, гібель людзей на вадзе пры купанні.-0-