20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі.
Фактарамі небяспекі з'яўляюцца пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне або абрушэнне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.
Пешаходам трэба быць уважлівымі: месцамі тратуары будуць пакрыты лёдам. Таксама вадзіцелі павінны быць асцярожнымі: на дарогах галалёдзіца. Вецер 6-11 м/с будзе дзьмуць з паўднёвага захаду, на большай частцы тэрыторыі будуць назірацца парывы да 15-20 м/с.-0-