Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2023, 13:45

МНС нагадвае аб правілах раскладання агню на прысядзібных тэрыторыях

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агонь на прысядзібных тэрыторыях раскладаць дазволена, але трэба памятаць аб важных правілах бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

У прыватнасці, распальваць вогнішчы бяспечна толькі пры адсутнасці ветру. Акрамя таго, трэба забяспечыць пастаянны кантроль за гарэннем і тленнем. Месца для вогнішча абавязкова трэба расчысціць ад лёгкіх на загаранне рэчываў і матэрыялаў, а таксама сухой расліннасці. Пры сабе неабходна мець ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель, каб у выпадку распаўсюджвання агню хутка патушыць яго. Пры гэтым ён павінен гарэць так, каб полымя і іскры не трапілі на гаручыя элементы будынкаў і гаспадарчых пабудоў. У канцы неабходна поўнасцю затушыць вуголле.

Не дапускаецца выпальваць сухую расліннасць і ржышча. Ні ў якім выпадку не трэба раскладаць агонь пад кронамі дрэў і на тарфяных грунтах. Для распальвання вогнішчаў не трэба выкарыстоўваць лёгкія на загаранне вадкасці, акрамя тых, якія для гэтага прызначаны.

У МНС таксама падкрэслілі, што выпальванне сухой расліннасці ў Беларусі забаронена законам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі