ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2023, 15:35

МНС нагадвае аб правілах бяспечных паводзін на вадзе

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З надыходам лета і пачаткам купальнага сезона важна памятаць аб правілах бяспечных паводзін на вадзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

МНС настойліва рэкамендуе купацца толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, якія абсталяваны пляжамі. Ні ў якім выпадку не трэба заходзіць у ваду ў нецвярозым стане. Акрамя таго, не рэкамендуецца купацца аднаму, асабліва калі няма ўпэўненасці ў сваіх сілах. Нельга падплываць да суднаў, катараў, лодак і плытоў, а таксама ныраць пад іх. Заплываць за буйкі і іншыя агароджы забаронена. Калі бацькі адпачываюць каля вадаёмаў з дзіцем, яго ні ў якім выпадку не трэба выпускаць з поля зроку.

Паводле інфармацыі выратавальнага ведамства, у мінулым годзе ў Беларусі патанулі 390 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей. МНС заклікае грамадзян захоўваць асцярожнасць, каб не даць такой статыстыцы паўтарыцца і ў гэтым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі