Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2024, 15:14

МНС нагадала аб правілах эксплуатацыі ў гарачыню пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я прапануе прыняць дадатковыя меры для забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі, абслугоўванні, рамонце і мантажы пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Як адзначылі ў выратавальным ведамстве, высокія тэмпературы паветра могуць аказваць адмоўнае ўздзеянне на работу пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў, таму ўладальнікам і вытворцам работ неабходна звярнуць увагу на асобныя моманты. Маркі змазачных, гідраўлічных вадкасцей, што прымяняюцца ў сістэмах пад'ёмных збудаванняў, павінны адпавядаць тэмпературным умовам, у якіх эксплуатуецца абсталяванне. Неабходна забяспечыць тэмпературны і вільготнасны рэжым работы абсталявання, прадугледжаны эксплуатацыйнай дакументацыяй. Калі яго немагчыма забяспечыць, неабходна прыпыніць эксплуатацыю абсталявання.

Варта таксама звярнуць увагу на стан злучэнняў гідраўлічных і пнеўматычных сістэм, якія могуць аслабнуць пры ўздзеянні высокіх тэмператур. Пры магчымасці трэба скараціць выкарыстанне абсталявання ў дзённы час - з 11.00 да 18.00.

Неабходна правесці растлумачальную работу з персаналам, які ажыццяўляе эксплуатацыю, абслугоўванне, рамонт, мантаж пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў на адкрытым паветры з мэтай арганізацыі вытворчасці работ без шкоды для здароўя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі