Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2022, 15:33

МНС Беларусі і Расіі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва паміж ведамствамі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС Беларусі і Расіі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва паміж ведамствамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайых сітуацыях Беларусі.

"У ходзе правядзення аб'яднанага навукова-тэхнічнага савета выратавальных ведамстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі і Расіі міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі сустрэўся са статс-сакратаром - намеснікам міністра Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Аляксеем Сярко. Бакі станоўча ацанілі вынікі двухбаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва па пытаннях абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і выказалі цвёрдую ўпэўненасць у яго прадаўжэнні", - расказалі ў ведамстве аб сустрэчы.

Вадзім Сіняўскі адзначыў паспяховае ўзаемадзеянне паміж профільнымі ўстановамі адукацыі Беларусі і Расіі, якія на рэгулярнай аснове ажыццяўляюць абмен курсантамі і выкладчыкамі, а таксама арганізуюць навуковыя канферэнцыі і семінары. Асобную ўвагу ўдзялілі правядзенню сумесных тактыка-спецыяльных мерапрыемстваў з удзелам беларускай і расійскай аварыйна-выратавальных службаў. Яшчэ адным пунктам парадку дня сустрэчы стала абмеркаванне ўзаемадзеяння па лініі калегіяльных утварэнняў. У прыватнасці, размова ішла аб дзейнасці аб'яднанага навукова-тэхнічнага савета, сумеснай калегіі МНС Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама Каардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях дзяржаў - членаў АДКБ. Беларускі бок адзначыў важнасць і практычную значнасць рэалізацыі пратакола восьмага пасяджэння сумеснай калегіі МНС Беларусі, Казахстана і Расіі. Бакі падвялі вынікі сумесных мерапрыемстваў, якія былі праведзены ў першай палове 2022 года.

"Па выніках сустрэчы была адзначана наяўнасць шэрага напрамкаў для больш цеснага двухбаковага ўзаемадзеяння. Удзельнікі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць і адкрытасць да новых форм супрацоўніцтва ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У час візіту ў Беларусь расійскія калегі наведалі міжнародную выстаўку індустрыі бяспекі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022". Акрамя таго, запланавана наведванне Адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС Беларусі, Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі