ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 15:45

МНС Беларусі і Дзяржкамітэт прамбяспекі Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі падпісана паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Дзяржаўным камітэтам прамысловай бяспекі Узбекістана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Ад беларускага боку дакумент падпісаў міністр Вадзім Сіняўскі, ад узбекістанскага - старшыня камітэта Бахціер Гулямаў. Пагадненне ўстанаўлівае прававыя рамкі для супрацоўніцтва па такіх напрамках, як распрацоўка нарматыўна-прававой базы ў галіне забеспячэння прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, арганізацыя вядзення ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў, радыеактыўных рэчываў і адходаў, забеспячэнне фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, рэгуляванне бяспекі пры абыходжанні з імі, уключаючы іх транспартаванне і бяспечнае захоўванне, забеспячэнне аварыйнай гатоўнасці і аварыйнага рэагавання, павышэнне кампетэнцый работнікаў рэгулюючых органаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Узбекістан знаходзіцца на пачатковай стадыі распрацоўкі будаўніцтва сваёй першай АЭС, таму існуе высокая зацікаўленасць у вопыце Беларусі па рэалізацыі першай ядзернай энергетычнай праграмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі