Фота МНС
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны рэгламент арганізацыі ўзаемадзеяння і абмену інфармацыяй паміж Рэспубліканскім цэнтрам кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Беларусі і Цэнтрам кіравання ў крызісных сітуацыях МНС Азербайджана. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС Беларусі.
Свае подпісы пад дакументам на сустрэчы ў Баку паставілі міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі і яго азербайджанскі калега Кямаладзін Гейдараў.
"Лічу гэта адным з ключавых напрамкаў нашага супрацоўніцтва, які дасць магчымасць узаемадзейнічаць на аператыўным узроўні, аказваць узаемную дапамогу нашым грамадзянам, калі яны трапяць у надзвычайныя сітуацыі ў Беларусі або Азербайджане, а таксама дзяліцца важнай аператыўнай інфармацыяй", - падкрэсліў кіраўнік беларускага выратавальнага ведамства. Паводле слоў Кямаладзіна Гейдарава, такія меры ўмацуюць узаемадзеянне паміж падраздзяленнямі і павысяць эфектыўнасць рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
Згодна з рэгламентам, бакі будуць дзяліцца інфармацыяй аб узнікненні (пагрозе ўзнікнення) надзвычайных сітуацый, наступствы якіх могуць мець буйнамаштабны характар, аб падрыхтоўцы да дзеянняў пры іх ліквідацыі, а таксама аб ходзе правядзення аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ і першачарговым жыццезабеспячэнні пацярпелага насельніцтва. Будзе наладжаны абмен звесткамі аб ядзерных аварыях, радыяцыйных аварыйных сітуацыях і здарэннях, што адбыліся пры захоўванні, эксплуатацыі або транспарціроўцы ядзерных і радыяцыйных матэрыялаў.
МНС Беларусі і Азербайджана будуць прадастаўляць інфармацыю аб грамадзянах дзяржаў бакоў, якія прапалі без вестак, загінулі або пацярпелі ў выніку ДТЗ і іншых надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі іншай краіны. Таксама ратавальнікі будуць абменьвацца данымі аб выпадках ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў, якія перамяшчаліся з Беларусі па тэрыторыі Азербайджана або наадварот, а таксама якія перавозяць грузы павышанай небяспекі. Ведамствы дамовіліся паведамляць адзін аднаму звесткі аб сілах і сродках, якія могуць быць аператыўна прыцягнуты для правядзення аварыйна-выратавальных работ пры атрыманні адпаведнага запыту.-0-