24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На раніцу 24 ліпеня адноўлена каля 5,5 тыс. дахаў жылых дамоў, пацярпелых ад урагану. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.
Паводле ўдакладненых на раніцу 24 ліпеня даных, ад праходжання 13 і 14 ліпеня навальнічнага фронту пацярпелі 2654 населеныя пункты. З іх у Брэсцкай вобласці пацярпела 33 населеныя пункты, Гомельскай - 2272, Гродзенскай - 54, Магілёўскай - 295. Пашкоджаны дахі каля 7930 жылых дамоў (з іх 5498 адноўлены), 483 аб'екты сацкультбыту (410 адноўлены), 2169 сельскагаспадарчых будынкаў (472 адноўлены), 18 вытворчых будынкаў (чатыры адноўлены) і 607 гаспадарчых пабудоў (71 адноўлена).
Электразабеспячэнне адноўлена. Для забеспячэння энергазабеспячэння дзевяці населеных пунктаў і аб'ектаў у Гомельскай вобласці задзейнічана 10 электрагенератараў.-0-