Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2024, 16:34

"Многія так выказаліся, што ўжо дарогі назад няма". Газманаў пра адказнасць артыста перад гледачом

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны артыст Расіі Алег Газманаў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаўся аб адказнасці публічных людзей перад грамадствам за свае рэзкія і катэгарычныя выказванні і заклікі.

На пытанне, ці павінен артыст разумець адказнасць за свае іншым разам неабдуманыя словы, спявак адказаў: "Гэта на сумленні кожнага чалавека. Многія рэзкія выказванні былі ў людзей, якія цяпер ужо шкадуюць аб гэтым. Можа, не разабраліся ў сітуацыі - мозг таксама прамываюць вельмі. Цяпер я разумею, што многія пашкадавалі ўжо аб тым, што сказалі. Народ сам вызначае і вельмі жорстка выказваецца наконт тых людзей, якія фактычна здраджваюць сваёй краіне, сваім продкам - тым, якія ваявалі, перамаглі фашызм і адваявалі гэтыя землі тысячагоддзямі. Віцебску больш за тысячу гадоў, і гэта не проста ўтрымаць гэту цудоўную зямлю: колькі палегла людзей. І вось так адмовіцца? За што? За баварскае? Так не бывае".

Паводле слоў Алега Газманава, артысты павінны прыслухоўвацца і разбірацца ў сітуацыі. "Калі не разумеюць, то народ прымусіць зразумець так ці інакш, - прадоўжыў ён. - Многія выказаліся вельмі нервова, многія дакладна, а многія так выказаліся, што ўжо дарогі назад няма. І гэта іх віна, а не чыясьці - арганізатараў, якія не запрасілі. Народ сам выбірае і дыктуе - так і павінна быць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі