ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2021, 14:47

Многія аддзяленні бальніц у Беларусі выйшлі з кавіднага рэжыму і прымаюць профільных пацыентаў

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх абласцях Беларусі эпідсітуацыя дае магчымасць паэтапна выводзіць аддзяленні з кавіднага рэжыму. Паступова праходзяць дэзапрацоўку і вяртаюцца ў прывычны рэжым работы аддзяленні і нават цэлыя бальніцы, а ўсе РНПЦ прадаўжаюць аказваць планавую дапамогу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці пачалі ўжо аказанне планавай меддапамогі Баранавіцкі гарадскі скурна-венералагічны дыспансер, усе аддзяленні цэнтральных раённых бальніц Бярозы, Ганцавіч, Жабінкі, Камянца.

Таксама планавую дапамогу цяпер аказваюць у траўматалагічным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы, гінекалагічных аддзяленнях Брэсцкай гарбальніцы нумар 1 і Пінскім міжраённым радзільным доме. Прымаюць планавых пацыентаў хірургічнае і гінекалагічнае аддзяленні Драгічынскай бальніцы, інфекцыйнае аддзяленне Іванаўскай, тэрапеўтычнае аддзяленне Івацэвіцкай, траўматалагічнае аддзяленне Кобрынскай, тэрапеўтычнае і педыятрычнае аддзяленні Ляхавіцкай, траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай і хірургічнае аддзяленне Столінскай бальніц.

З 29 лістапада па 5 снежня плануецца перапрафіляванне часткі ложкаў кардыялагічнага аддзялення для правядзення каранараангіяграфій у Брэсцкай гарбальніцы нумар 1. Таксама на гэтым тыдні пасля правядзення дэзынфекцыі будуць адкрыты нейрахірургічнае і отарыналарынгалагічнае аддзяленні Пінскай цэнтральнай бальніцы, акушэрскае і гінекалагічнае аддзяленні бальніцы Драгічына. У планах правядзенне дэзынфекцыі і вывад на аказанне планавай дапамогі тэрапеўтычнага аддзялення бальніцы ў Іванаве і інфекцыйнага аддзялення Пружанскай бальніцы. Плануецца, што ў бліжэйшы час вызваліцца для аказання планавай дапамогі і неўралагічнае аддзяленне Столінскай бальніцы.

За мінулы тыдзень 727 інфекцыйных ложкаў перапрафіляваны для работы ў звычайным рэжыме ў Віцебскай вобласці. З 20 лістапада адноўлена профільная работа цэнтральных раённых бальніц у Бешанковічах, Дуброўне, Расонах і г.п. Шуміліна. З 22 лістапада праводзіцца медыцынская рэабілітацыя ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры медрэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў. З 25-га лістапада аказваецца меддапамога ў адпаведнасці з профілем у 5-м корпусе Віцебскага абласнога анкадыспансера.

З 26 лістапада да работы ў звычайным рэжыме вярнуліся цэнтральныя раённыя бальніцы ў Мёрах і Ушачах. А з 29 лістапада пасля правядзення работ па дэзынфекцыі - Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца і рэабілітацыйнае аддзяленне "Жалезнякі" Віцебскага абласнога кардыяцэнтра.

У Гомельскай вобласці для паляпшэння даступнасці аказання планавай меддапамогі насельніцтву з 22 па 28 лістапада вернуты ў звычайны рэжым работы 738 ложкаў. Поўнасцю перапрафіляваны ў звычайны рэжым работы цэнтральныя раённыя бальніцы Веткі, Ельска, Кармы, Лоева, Лельчыц, Нароўлі, Акцябрска, Хойнікаў, Чачэрска, а таксама Гомельскія гарадскія бальніцы нумар 2, нумар 4, Гомельскі абласны скурвендыспансер, Гомельскі абласны анкадыспансер, Гомельскі абласны шпіталь інвалідаў.

Плануецца, што з 29 лістапада па 5 снежня будуць вернуты ў работу па профілі яшчэ 164 ложкі. Размова ідзе аб розных аддзяленнях у цэнтральных раённых бальніцах. Часткова плануецца правесці мерапрыемствы па дэзынфекцыі і перапрафіляваць у звычайны рэжым работы аддзяленні ў цэнтральных бальніцах Рагачова, Рэчыцы, Добруша.

У Гродзенскай вобласці вернуты да работы па профілі ўсе аддзяленні Бераставіцкай, Зэльвенскай, Дзятлаўскай, Мастоўскай, Свіслацкай і Карэліцкай цэнтральных раённых бальніц. З 25 лістапада выйшла ў звычайны планавы рэжым работы гарадская клінічная бальніца нумар 4 Гродна, Воранаўская і Іўеўская цэнтральныя раённыя бальніцы.

Пры далейшым зніжэнні зарэгістраваных выпадкаў інфекцыі COVID-19 плануецца пераход у звычайны рэжым работы Навагрудскай ЦРБ, а таксама часткова перапрафіляваных стацыянараў Гродна.

У сувязі са зніжэннем узроўню захваральнасці паступова вяртаюцца да планавай работы самыя запатрабаваныя аддзяленні клінік і ў Мінску. У профільны рэжым работы за мінулы тыдзень вернуты 971 ложак. Так, з 22 лістапада адноўлена работа ў планавым рэжыме гарадской гінекалагічнай бальніцы, часткі аддзяленняў бальніцы нумар 2 (кардыялогія, практалогія, малаінвазіўныя хірургія). У змешаным рэжыме стаў працаваць радзільны дом бальніцы нумар 6.

З 23 лістапада праводзіцца шпіталізацыя і лячэнне профільных пацыентаў у хірургічнае аддзяленне (са страўнікава-кішачнымі крывацёкамі) бальніцы нумар 10, у аддзяленне сасудзістай хірургіі, гнойнае хірургічнае аддзяленне і отарыналарынгалагічнае аддзяленне бальніцы нумар 4. Пры гэтым отарыналарынгалагічныя аддзяленні бальніцы нумар 4 працуюць у змешаным рэжыме і аказваюць дапамогу пацыентам з отарыналарынгалагічнай паталогіяй і інфекцыяй COVID-19. Таксама ў профільным рэжыме пачата работа пульманалагічнага аддзялення сталічнай бальніцы хуткай меддапамогі.

З 29 лістапада пачалася шпіталізацыя і лячэнне профільных пацыентаў у радзільным доме нумар 2, рэабілітацыйных аддзяленнях бальніцы нумар 11, гастраэнтэралагічным аддзяленні і аддзяленні гнойнай хірургіі бальніцы нумар 3, неўралагічным, гастраэнтэралагічным, рэўматалагічным, пульманалагічным аддзяленнях бальніцы нумар 2, педыятрычным аддзяленні Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы (ГДІКБ) і гематалагічным аддзяленні нумар 2 Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (МНПЦХТіГ).

Планавая дапамога і кансультацыі па профілях прадаўжаюць аказвацца ў наступных бальніцах Мінска: анкалогія - у Мінскім анкацэнтры, агульная хірургія - бальніцы хуткай меддапамогі, бальніцы нумар 5 і МНПЦХТіГ, таракальная хірургія і страўнікава-кішачныя крывацёкі - бальніцы нумар 10. Пацыенты, якім патрэбна сасудзістая хірургія і кардыяхірургія, транспланталогія, а таксама пацыенты з нефралагічнай, гастраэнтэралагічнай, неўралагічнай і рэўматалагічнай паталогіяй шпіталізуюцца ў МНПЦХТіГ. Пацыенты афтальмалагічнага профілю праходзяць лячэнне ў бальніцах нумар 3, нумар 10, уралагічнага - у бальніцах нумар 2, нумар 4 і бальніцы хуткай меддапамогі.

У БХМД і бальніцы нумар 5 таксама аказваецца неўралагічная, нейра- і рэнтгенэндаваскулярная хірургічная дапамога. Отарыналарынгалагічная дапамога аказваецца ў бальніцах нумар 4 і нумар 11, хірургічная (сківічна-тварная) і рэўматалагічная - у бальніцы нумар 11. Кардыялагічную дапамогу можна атрымаць у бальніцах нумар 1 і нумар 5, бальніцы хуткай меддапамогі і МНПЦХТіГ. На лячэнне да нефролагаў можна трапіць і ў бальніцу нумар 1. Траўматалагічная дапамога традыцыйна прадаўжае аказвацца ў бальніцы нумар 6 і бальніцы хуткай меддапамогі. Акушэрска-гінекалагічную дапамогу цяпер аказваюць у бальніцах нумар 1, нумар 3 і нумар 5, педыятрычную - у дзіцячых бальніцах нумар 2, нумар 3, нумар 4, а таксама Мінскім гарадскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі і часткова ў ГДІКБ.

На сёння ў Мінскай вобласці перапрафілявана больш за 2 тыс. інфекцыйных ложкаў для аказання планавай дапамогі. З 19 лістапада Бярэзінская, Крупская, Лагойская, Уздзенская, Чэрвеньская цэнтральныя раённыя бальніцы пачалі работу ў штатным рэжыме, інфекцыйныя аддзяленні для пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 закрыты. Жыхары гэтых раёнаў шпіталізуюцца ў міжраённыя інфекцыйныя цэнтры.

З 17 лістапада спынена планавая шпіталізацыя пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 у Клецкую і Капыльскую цэнтральныя раённыя бальніцы, а з 26 лістапада - у Смалявіцкую, Любанскую, Нясвіжскую цэнтральныя раённыя бальніцы і гарадскую бальніцу Жодзіна. Жыхары раёнаў шпіталізуюцца ў міжраённыя інфекцыйныя цэнтры. З пачатку снежня пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі гэтыя бальніцы пачнуць прымаць профільных пацыентаў.

У Магілёўскай вобласці з 22 лістапада будуць працаваць у звычайным рэжыме цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна, Слаўгарада. З 29 лістапада пачынае работу ў звычайным рэжыме Глуская цэнтральная раённая бальніца. Пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй з гэтых устаноў будуць праходзіць стацыянарнае лячэнне ў міжраённыя цэнтрах.

У звычайны рэжым работы таксама ўжо перапрафіляваны 120 ложкаў Магілёўскай абласной бальніцы для аказання профільнай дапамогі пацыентам гематалагічнага і рэўматалагічнага, афтальмалагічнага, хірургічнага профілю (таракальнае аддзяленне). Гэта датычыцца і 100 ложкаў у Магілёўскай бальніцы нумар 1. Тут аказваецца профільная дапамога пацыентам артапедычнага і практалагічнага профілю.

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што перапрафіляванне ложкавага фонду стацыянарных арганізацый аховы здароўя пад рэальныя аб'ёмы меддапамогі будзе прадоўжана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі