Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2022, 12:44

Мяцеліца і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 8 снежня

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мяцеліца і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 8 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом), месцамі слабая мяцеліца. Днём пераважна па паўночнай палавіне чакаецца невялікі снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 6-11 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да мінус 6 градусаў, а днём ад мінус 2 да плюс 2 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі