Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мясцовыя ўлады атрымаюць доступ да базы даных не занятых у эканоміцы з 1 лістапада

Грамадства 20.08.2018 | 20:00
Фота Pixabay
Фота Pixabay

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя ўлады атрымаюць доступ да базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, з 1 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.

Пастановай Савета Міністраў нумар 509 вызначаны пералікі спажыўцоў, з якімі магчыма заключэнне дагавораў на аказанне электронных паслуг ААІС (агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы).

Размова ідзе пра паслугі, звязаныя з базай даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Гэта перадача з дапамогай ААІС спісаў ідэнтыфікацыйных нумароў, іншых персанальных даных для фарміравання базы не занятых у эканоміцы (раней паведамлялася, што яна будзе даступна з 1 верасня), а таксама прадастаўленне з дапамогай ААІС доступу да гэтай базы (паслуга даступна з 1 лістапада).

Паслуга па перадачы спісаў даных для складання базы даступна дзяржорганам і іншым арганізацыям (міністэрствы, "Белдзяржстрах", творчыя саюзы, прыватныя ўстановы адукацыі, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, іншыя дзяржорганы).

Спажыўцы паслугі па прадастаўленні доступу да базы даных не занятых у эканоміцы - мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, гар-, рай-, сель- і пасялковыя выканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Плюсы і мінусы процігалалёдных рэагентаў Аўтамабільныя дарогі ў Беларусі пасыпаюць песка-саляной сумессю або тэхнічнай соллю ў залежнасці ад надвор'я.