Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мясніковіч: задача моладзі - захоўваць і прымнажаць здабытак Беларусі

Грамадства 15.03.2019 | 19:38
Дзмітрый Варанюк і Міхаіл Мясніковіч уручылі пашпарт вучаніцы сярэдняй школы №3 горада Бярозы Альбіне Жлоба
Дзмітрый Варанюк і Міхаіл Мясніковіч уручылі пашпарт вучаніцы сярэдняй школы №3 горада Бярозы Альбіне Жлоба

15 сакавіка, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Захаванне і прымнажэнне здабытку роднай Беларусі - у руках моладзі, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўручэнні пашпартоў юным грамадзянам нашай краіны - выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў і спартыўных спаборніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уручэнне пашпартоў у Дзень Канстытуцыі прадстаўнікамі ўсіх галін улады, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячамі навукі і культуры, спартсменамі, ветэранамі вайны і працы стала ўжо добрай традыцыяй. Разам з тым сённяшні дзень асаблівы, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі, паколькі юнакі і дзяўчаты атрымліваюць свой самы важны дакумент у год 25-годдзя Асноўнага Закона краіны.

"Канстытуцыя сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла дзяржаўныя прыярытэты нацыянальнага развіцця, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - За літарай Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь стаіць чалавек як вышэйшая каштоўнасць дзяржавы і грамадства, яго правы і свабоды, гарантыі іх рэалізацыі. Пры гэтым Канстытуцыя вызначае і абавязкі грамадзян перад дзяржавай. Строгае іх выкананне - галоўная ўмова працвітання і стабільнасці нашай краіны, паспяховага руху наперад".

Звяртаючыся да моладзі, старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што быць грамадзянінам - высокі гонар. Гэта значыць быць чалавекам, які ведае і помніць гісторыю сваёй радзімы, выконвае дзеючыя законы, з павагай ставіцца да дзяржаўных сімвалаў. Моладзь, як і ўсе грамадзяне Беларусі, павінна несці адказнасць за лёс сваёй краіны і справай даказваць любоў да яе, перадаваць будучым пакаленням лепшыя традыцыі папярэдніх пакаленняў. "Усе мы ведаем, што без беражлівага стаўлення да мінулага немагчыма пабудаваць дастойную будучыню. Менавіта ў вашых руках і сілах захаваць і прымножыць здабытак свайго народа", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён пажадаў юным грамадзянам ніколі не спыняцца на дасягнутым, пазнаваць і адкрываць для сябе цудоўны і дзіўны свет.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе