Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2016, 10:25

Мясніковіч: удасканаленне законаў - базавая ўмова рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага сходу

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удасканаленне заканадаўства - гэта базавая ўмова паспяховай рэалізацыі рашэнняў пятага Усебеларускага народнага сходу, заявіў 30 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на закрыцці адзінаццатай сесіі Савета Рэспублікі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для паспяховай рэалізацыі асноўных палажэнняў праграмы, а таксама рашэнняў і задач пяцігодкі неабходна прыняць 168 нарматыўных прававых актаў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён не выключыў, што гэта лічба можа быць удакладнена з улікам прыняцця праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады.

Спікер нагадаў, што работа над праграмай вядзецца на базе асноўных палажэнняў, прынятых пятым Усебеларускім народным сходам.

"Нараўне з гэтым мы павінны актыўней весці прававы маніторынг дзеючага заканадаўства, устараняць прабелы і калізіі", - таксама зрабіў акцэнт Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што ідэі і даручэнні, ваказаныя на пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнтам Беларусі і дэлегатамі, павінны быць уважліва вывучаны членамі Савета Рэспублікі для іх рэалізацыі прымяняльна да парламенцкай дзейнасці.

"Ужо цяпер відавочна, што больш актыўнай павінна быць работа членаў Савета Рэспублікі і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Асаблівая ўвага павінна быць удзелена рэалізацыі прыярытэтаў: занятасць, інвестыцыі, экспарт, інфарматызацыя, моладзь", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі