Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 19:55

Мясніковіч адзначыў развіццё навыкаў работы ў калектыве пры падрыхтоўцы кадраў у Інстытуце пагранслужбы

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інстытуце пагранічнай службы развіваюць не толькі прафесійныя навыкі, але і ўменне працаваць у калектыве. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч пасля наведвання ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з тым, як арганізаваны адукацыйны працэс у Інстытуце пагранічнай службы, яго вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. На думку спікера, тут створаны ўсе ўмовы для падрыхтоўкі дастойных кадраў для аховы дзяржаўнай граніцы Беларусі. З інстытута выходзяць усебакова падрыхтаваныя афіцэры. Размова ідзе не толькі аб прафесійных навыках, але і аб фарміраванні грамадзянскай пазіцыі, ідэалогіі, уменні працаваць у калектыве. "Гэта ўсё правільна. Пагранічныя структурныя падраздзяленні нешматлікія, адасобленыя. Кожны выконвае свае статутныя задачы. Для салдата афіцэр - і военачальнік, і маці, і бацька. Тое, што тут закладваюць навыкі, як працаваць з чалавекам, фарміраваць грамадзянскую пазіцыю, - гэта вельмі важна", - лічыць кіраўнік верхняй палаты парламента.

Старшыня Савета Рэспублікі абмеркаваў з кіраўніцтвам інстытута, у тым ліку пытанні, якія датычацца навуковых даследаванняў, прафарыентацыйнай работы з моладдзю. "Інстытут пагранічнай службы не спыняецца ў сваім развіцці. Тут працуюць над удасканаленнем матэрыяльнай базы, навукова-метадычнага блока, выкладчыцкай дзейнасці", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. На сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам інстытута ён падзякаваў калектыву за мэтанакіраваную работу, добра выбудаваную сістэму.

Кіраўнік верхняй палаты парламента выступіў у Інстытуце з лекцыяй па актуальных пытаннях развіцця Беларусі на сучасным этапе. Ён прысвяціў яе месцу краіны ў глабальным свеце, магчымасцям, якія адкрывае удзел у кітайскай ініцыятыве Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, а таксама ЕАЭС і перспектывам яго супрацоўніцтва з ЕС. Акрамя таго, спікер адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, якія цікавіліся развіццём у Беларусі інстытута парламентарызму, дзяржаўнай падтрымкай вучоных, перспектывамі сістэмы адукацыі.

Інстытут пагранслужбы - адзіная ў Беларусі ВНУ, якая рыхтуе кадры ў сферы пагранічнай бяспекі. Ён сфарміраваны ў 2010 годзе, за гэты час яго выпускнікамі сталі больш за 2 тыс. чалавек у званні лейтэнантаў. Многія з іх цяпер узначальваюць структурныя падраздзяленні ў Дзяржаўным пагранічным камітэце або тэрытарыяльныя органы пагранічнай службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі