Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2024, 13:24

Мяса, малако, агародніна, цэмент і тара. Саўмін абнавіў пералік тавараў, забароненых да ўвозу ў Беларусь

Фота з архіва
Фота з архіва
9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 8 жніўня нумар 583 абнаўляецца пералік тавараў, якія паходзяць з недружалюбных краін, забароненых да ўвозу на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыі ў нашай краіне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У спіс аказаліся ўключанымі жывыя свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, свежыя, ахалоджаныя або замарожаныя харчовыя субпрадукты буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак, коз, коней, аслоў, мулаў або лашакоў, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, тлушч свіны і свойскай птушкі, малако і малочная прадукцыя, за выключэннем спецыялізаванага безлактознага малака, спецыялізаванай безлактознай малочнай прадукцыі для дыетычнага лячэбнага харчавання і дыетычнага прафілактычнага харчавання, бульба, рэпчатая цыбуля, капуста свежая белакачанная, свежая морква, буракі, арэхі, яблыкі, маргарын, каўбасы, кандытарскія вырабы, макаронныя вырабы, мінеральныя воды.

Пералік сфарміравалі не толькі харчовыя, але і нехарчовыя тавары. У іх ліку многія віды цэменту, мінеральныя, хімічныя і азотныя ўгнаенні, сталовы і кухонны посуд, іншыя бытавыя рэчы і прадметы дамашняга ўжытку, асобныя разнавіднасці драўняных пліт, папяровая, кардонная і іншая ўпаковачная тара, вырабы з цэменту, бетону або штучнага каменю, будаўнічая цэгла, блокі для падлог, керамічныя камяні і іншыя вырабы з керамікі.

Асобныя віды тавараў, якія можна аднесці да прыведзеных вышэй катэгорый, але якія прызначаны для вытворчасці дзіцячага, дашкольнага і школьнага харчавання, пры пацвярджэнні мэтавага прызначэння Мінстэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання дазволены да ўвозу. Выключэннем таксама з'яўляюцца біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы, лекавыя сродкі, вітаміны, мінералы, вітамінна-мінеральныя комплексы, медыцынскія вырабы, медыцынская тэхніка, звесткі аб якіх уключаны ў адзін з наступных рэестраў - Дзяржаўны рэестр лекавых сродкаў, адзіны рэестр зарэгістраваных лекавых сродкаў Еўразійскага эканамічнага саюза, Дзяржаўны рэестр вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, адзіны рэестр медыцынскіх вырабаў, зарэгістраваных у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, адзіны рэестр пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі прадукцыі. Абмежаванні, акрамя таго, не дзейнічаюць, калі ў адносінах да ўвозімага тавару прадстаўлена заключэнне Міністэрства аховы здароўя.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі, Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы. Яна ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі