Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 17:35

Мядзведзева: узаемадзеянне дапамагае Белстату і Расстату адпавядаць сусветным статыстычным стандартам

26 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне дапамагае Белстату і Расстату адпавядаць сусветным статыстычным стандартам. Такое меркаванне журналістам выказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева падчас пасяджэння Статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі ў Магілёве, паведамляе БЕЛТА.

"Самыя цесныя сувязі ў Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі як на постсавецкай прасторы, так і ў свеце склаліся менавіта з калегамі з Расстата, - адзначыла Іна Мядзведзева. - Сёння ў ліку значных задач статыстычных ведамстваў застаецца гарманізацыя працэсаў - пачынаючы ад самой мадэлі статыстычнага вядзення і заканчваючы выпускам статыстычнага зборніка. Усё гэта дае магчымасць быць у трэндзе міжнародных статыстычных практык і ўводзіць новыя паказчыкі, якія запатрабаваны на сучасным этапе дзяржавай і грамадствам, - у тым ліку па ахове навакольнага асяроддзя, маніторынгу мэт устойлівага развіцця".

Пасяджэнне Статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі праходзіць 20-ы раз. Падчас сустрэчы вызначаюцца асноўныя напрамкі далейшага развіцця дзяржаўнай статыстыкі Беларусі і Расіі на бліжэйшую перспектыву.

Дакументам, які падкрэсліў рэзультатыўнасць далейшага плённага супрацоўніцтва, стаў План сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі па забеспячэнні супастаўнасці ў галіне статыстычнай метадалогіі на 2022-2023 гады. Сваімі подпісамі яго змацавалі старшыня Белстата Іна Мядзведзева і кіраўнік Расстата Сяргей Галкін.

План прадугледжвае гарманізацыю афіцыйнай статыстычнай метадалогіі на аснове міжнародных стандартаў і забеспячэнне супастаўнасці афіцыйных статыстычных даных, распрацоўку агульных падыходаў да выкарыстання альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ў афіцыйнай статыстыцы, забеспячэнне ўзгодненасці ў статыстычным вядзенні сістэмы нарматыўна-даведачнай інфармацыі.

"Работа над планам мерапрыемстваў была інтэнсіфікавана ў сувязі з прыняццем у канцы мінулага года саюзнай праграмы па збліжэнні макраэканамічнай палітыкі дзяржаў у рамках дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, - адзначыла Іна Мядзведзева. - Закладзеныя ў план мерапрыемствы даюць магчымасць атрымаць непрадузятую, супастаўную і запатрабаваную дзяржавамі дзвюх краін статыстычную інфармацыю для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на карысць развіцця нашых дзяржаў. Мы пастаянна абменьваемся вопытам і ўзаемадзейнічаем з нашымі калегамі. Гэта дазваляе быць у трэндзе падзей, змяненняў, якія адбываюцца, абменьвацца інавацыямі. Так, Беларусь першай сярод краін СНД прымяніла ў 2020 годзе электронны фармат перапісу насельніцтва, потым гэтым вопытам скарысталіся расійскія калегі".

Паводле слоў Іны Мядзведзевай, напрамкаў сумеснай работы шмат: напрыклад, экалагічны складнік выходзіць сёння на першы план. "Таму вопыт Расстата для нас бясцэнны: гэта ўзаемадзеянне дае магчымасць сёння быць у трэндзе міжнародных статыстычных стандартаў, а падпісанне плана сумесных мерапрыемстваў дазволіць больш маштабна развіваць гарманізацыю статыстычных ведамстваў Беларусі і Расіі", - сказала яна на заканчэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі