Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 ліпеня 2024, 10:44

Міжнародны прэс-цэнтр адкрыўся на "Славянскім базары ў Віцебску"

11 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. На XXXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адкрыўся міжнародны прэс-цэнтр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэс-цэнтр, размешчаны ў канцэртнай зале "Віцебск", - асноўны пункт фестывалю, дзе збіраецца ўся аператыўная інфармацыя, адкуль вядуцца прамыя трансляцыі з сустрэч з зоркамі эстрады, дзеячамі культуры і мастацтваў, запрошанымі гасцямі з-за мяжы, якія наведваюць віцебскі форум мастацтваў.

Для цяперашняга фестывалю прэс-цэнтр змяніўся. У ім іншы інтэр'ер, колеравая гама - цяпер яна вытрымана ў дзелавой гаме чорна-бела-шэрых тонаў. Таксама залу аснасцілі сучаснай апаратурай, новымі экранамі.

У прэс-цэнтры працуюць прадстаўнікі СМІ не толькі з Беларусі, але і іншых краін, дэлегацыі з якіх з'язджаюцца ў Віцебск. У гэтым годзе на прэс-канферэнцыях прысутнічае нямала маладых блогераў і юных журналістаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі