Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры праходзіць у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікамі кангрэса сталі вядучыя спецыялісты з Беларусі, Расіі, Туркменістана. Абмяркоўваюцца пытанні архітэктуры і дызайну, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кіна- і відэамастацтва, музычнага, тэатральнага мастацтва, нацыянальнай культуры і мовы, нацыянальнай літаратуры, культуры рэгіёнаў краіны, культуры нацыянальных супольнасцей, гісторыка-культурнай спадчыны, музеяў, запаведнікаў, традыцыйнай культуры.
Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лакотка звярнуў увагу журналістаў на тое, што ІІІ Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры праходзіць у год, калі Беларусь адзначае 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва, у той перыяд, калі на парадку дня пытанні гістарычнай памяці, нацыянальнага адзінства, глабальнай палітыкі захавання нацыянальных культур, моўнай разнастайнасці.
Паводле яго слоў, у праграме кангрэса заяўлена больш за 175 удзельнікаў з дакладамі. Акрамя пленарнага пасяджэння, прадугледжана шэсць секцый па розных напрамках. Па выніках будзе выдадзены зборнік і падрыхтавана рэзалюцыя, дзе будуць адлюстраваны злабадзённыя прапановы ў праграму развіцця дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры на бліжэйшы час.-0-