Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2024, 17:08

Міжнародны інавацыйны маладзёжны форум пройдзе ў Мінску ў 2025 годзе

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны інавацыйны маладзёжны форум пройдзе ў Мінску ў 2025 годзе. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля пленарнага пасяджэння Форуму рэктараў вядучых універсітэтаў Беларусі і Кітая, якое прайшло сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццё ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Кітаем у галіне адукацыі ў першую чаргу нацэлена на развіццё міжуніверсітэцкіх сувязей. Гэта не толькі падрыхтоўка кадраў па інавацыйных спецыяльнасцях, але гэта шырокі спектр навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, маладзёжных абменаў. На сённяшні момант паміж нашымі ўніверсітэтамі дзейнічае больш за 700 двухбаковых пагадненняў, гэта вельмі вялікая лічба. Пра дынаміку нашых двухбаковых узаемаадносін сведчыць тое, што толькі за апошнія 2 гады іх было падпісана больш за 200, у першую чаргу дзякуючы падтрымцы кіраўнікоў нашых дзяржаў - нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Сённяшні форум вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Кітая, напэўна, з'яўляецца самым буйным форумам, які праходзіць у Мінску. Гэта яшчэ раз падкрэслівае ўсепагодны і ўсебаковы стратэгічны ўзровень партнёрства паміж нашымі краінамі. Вядома, вельмі важна, што ў рамках сустрэчы сакратара партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Піна з Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам была дасягнута дамоўленасць, і тая ініцыятыва, якую вылучылі нашы ВНУ, а менавіта стварэнне беларуска-кітайскага Цэнтра фундаментальных даследаванняў, сёння знайшла сваё адлюстраванне. Гэта прынцыпова новы крок у нашых двухбаковых узаемаадносінах, таму што фундаментальныя даследаванні ў галіне трансфармацыі вытворчасці, навукі аб жыцці, а таксама шэраг гуманітарных даследаванняў дадуць магчымасць нашым краінам выйсці на прынцыпова новы ўзровень", - сказаў Андрэй Іванец.

Што датычыцца агучанай раней у рамках двухбаковай сустрэчы ініцыятывы аб правядзенні Міжнароднага інавацыйнага маладзёжнага форуму маладых даследчыкаў, кіраўнік адукацыйнага ведамства адзначыў, што падрыхтоўка да яго пачынаецца ўжо. "Таму што за тымі маладымі людзьмі, якія сёння прыходзяць у навуку, за іх інтэлектуальным патэнцыялам стаіць будучае не толькі эканомік, але і ў цэлым народаў нашых дзвюх краін", - дадаў міністр.

У цэлым жа, паводле слоў Андрэя Іванца, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі характарызуецца сур'ёзнымі дасягненнямі. "Цяпер рэалізуецца 40 сумесных адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, 12 з якіх пачаты ў бягучым навучальным годзе. У стадыі распрацоўкі знаходзіцца яшчэ 20 сумесных адукацыйных праграм, у тым ліку і па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Лічу мэтазгодным далейшае пашырэнне практыкі рэалізацыі такіх праграм вядучымі ўстановамі вышэйшай адукацыі нашых краін па інавацыйных спецыяльнасцях, па якіх у нашых кітайскіх калег найвышэйшы ўзровень, а ў нашых беларускіх ВНУ - адпаведныя навуковыя школы. Новы этап тэхналагічнага інавацыйнага развіцця, заснаваны на паглыбленым развіцці прамысловай трансфармацыі, развіцці тэхналогіі штучнага інтэлекту, патрабуе рэалізацыі канкрэтных мер па ўмацаванні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва нашых краін. Цяпер на базе ўстановы вышэйшай адукацыі дзвюх краін функцыянуюць 13 сумесных адукацыйных і навуковых структур - 6 лабараторый, 5 біяцэнтраў і 2 інстытуты. Нам трэба накіраваць намаганні на далейшае развіццё сумесных навукова-даследчых цэнтраў, лабараторый і іншых платформ па стварэнні інавацыйных распрацовак, пошуку новых магчымасцей павелічэння рэзультатыўнасці, укараненні навукова-тэхнічных распрацовак у планавыя сектары эканомікі", - праінфармаваў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі